Від на жыхарства для прыватных прадпрымальнікаў

Прыватнымі прадпрымальнікамі лічацца асобы, якія збіраюцца працаваць на прадпрыемстве не ў якасці найміта. Той, хто знаходзіцца ў Швецыі больш за тры месяцы, для таго каб адкрыць і/або весці ўласную справу, або стаць саўладальнікам прадпрыемства, павінны мець від на жыхарства. Прыватным прадпрымальнікам не патрэбны дазвол на працу.

Заяўку на від на жыхарства можна падаваць у Пасольстве Швецыі ў Мінску. Аднак рашэнне па Вашай справе будзе прымацца Міграцыйнай службай у Швецыі. Для атрымання віду на жыхарства Вам неабходна прайсці інтэрв’ю. Для таго каб назначыць інтэрв’ю і падаць заяўку, звяжыцеся з Пасольствам Швецыі ў Мінску па тэлефоне: +375 17 226 55 40, будныя дні 09.00 – 13.00 і 14.00 – 17.00.

Увага! Усе дакументы падаюцца ў двух экземплярах.

Неабходныя дакументы:

 Прадпрыемства павінна мець перспектыву дасягнуць здавальняючы ўзровень рэнтабельнасці

 Вы павінны мець дакументы, якія паказваюць, што ў Вас ёсць капітал, неабходны для заснавання або пакупкі прадпрыемства

 Дакументальнае пацверджанне наяўнасці дастатковых уласных грашовых сродкаў для забеспячэння сябе і сям’і на працягу першага года ў Швецыі

 Дакладны бізнес-план Вашага прадпрыемства. Вы павінны прадаставіць аналіз кан’юнктуры рынка, плануемы прыбытак і бюджэт ліквіднасці, праект сметы і бюджэту. Неабходна таксама пазначыць дадзеныя аб Вашых кліентах, інфармацыю аб банках-партнёрах інфармацыю аб Вашай адукацыі і вопыце працы ў дадзенай галіне бізнесу. Калі Вы купілі ўжо існуючую кампанію, то Вам неабходна прыкласці да заяўкі:
дзве апошнія гадавыя фінансавыя справаздачы

Справаздача аб выніках праведзенай упаўнаважаным шведскім аўдытарам/рэвізорам аўдытарскай праверкі планаў прадпрыемства. Спаваздача павінна паказаць, што планы прадпрыемства рэалістычныя і прадпрыемства мае перспектывы дасягнуць здавальняючы ўзровень рэнтабельнасці

3 каляровыя пашпартныя фатаграфіі 35 x 40 мм на светлым фоне, зробленыя на працягу апошніх шасці месяцаў
 
 Запоўненая Заяўка для прыватных прадпрымальнікаў, датаваная і падпісаная 125011

Пашпарт, а таксама копія старонкі пашпарта з асабістымі дадзенымі. Тэрмін дзеяння пашпарта павінны перавышаць тэрмін дзеяння запрошваемага віду на жыхарства па меншай меры на тры месяцы

Консульскі збор:
Дарослыя: 195 еўра
Асобы да 18 год: 50 еўра

Суправаджальныя асобы:

Ваш муж/жонка/зарэгістраваны партнёр/грамадзянскі муж (жонка)/дзеці да 18 год могуць атрымаць від на жыхарства на той жа перыяд. Яны таксама могуць атрымаць дазвол на працу, у тым выпадку, калі Ваш від на жыхарства атрыманы на больш як шэсць месяцаў.

Неабходныя дакументы:

o Копія віду на жыхарства асноўнага заяўніка

o Заяўка на атрыманне дазволу для суправаджальных асоб

o Пашпарт, а таксама копія старонкі пашпарта з асабістымі дадзенымі. Тэрмін дзеяння пашпарта павінны перавышаць тэрмін дзеяння запрошваемага віду на жыхарства па меншай меры на тры месяцы

3 каляровыя пашпартныя фатаграфіі 35 x 40 мм на светлым фоне, зробленыя на працягу апошніх шасці месяцаў

Для суправаджаючых дзяцей неабходныя таксама:

Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці і яго копія

 Натарыяльна завераны дазвол ад маці/бацькі, якая/які застаецца на радзіме, на пераезд дзіцяці ў Швецыю