Від на жыхарства і віза для студэнтаў

Калі Вы плануеце навучацца ў навучальнай установе Швецыі больш за тры месяцы, Вы павінны падаць заяўку на від на жыхарства для вучобы. Для тэрміну навучання менш за тры месяцы вам неабходна атрымаць візу.

Заяўка на від на жыхарства падаецца ў Пасольстве Швецыі ў Мінску. Аднак рашэнне па Вашай справе будзе прымацца Міграцыйнай службай у Швецыі.

Вы павінны паказаць, што ў Вас ёсць уласныя сродкі для забеспячэння на ўвесь плануемы час вучобы, іншымі словамі, адпаведна 7 300 шведскіх крон/месяц на працягу 10 месяцаў на год. Пацверджаннем наяўнасці дастатковых уласных грашовых сродкаў, прызначаных для вучобы, з’яўляецца выпіска з уласнага банкаўскага рахунку. Увага! Фінансавая падтрымка праз гаранта ні ў якіх выпадках больш не прымаецца. Калі іншая асоба будзе забяспечваць Ваша навучанне ў Швецыі, то грошы, якія будуць пакрываць увесь запланаваны перыяд навучання, павінны быць пераведзены на Ваш рахунак у Ваша распараджэнне.

Увага! Усе дакументы падаюцца ў двух экземплярах

Неабходныя дакументы:

 Запоўненая Заўка на від на жыхарства для студэнтаў/аспірантаў, датаваная і падпісаная: 105031. Студэнт павінны мець намер пакінуць Швецыю па заканчэнні вучобы

Пашпарт, а таксама копія старонкі пашпарта з асабістымі дадзенымі. Тэрмін дзеяння пашпарта павінны перавышаць тэрмін дзеяння запрошваемага віду на жыхарства па меншай меры на тры месяцы

Пацверджанне аб залічэнні ад шведскай навучальнай установы, якое паказвае, што вы будзеце навучацца вочна

Медыцынская страхоўка, калі вы збіраецеся навучацца менш за год

Выпіска з банкаўскага рахунку, якая паказвае, што ў Вас ёсць уласныя фінансавыя сродкі на ўвесь запланаваны перыяд навучання: 7 300 шведскіх крон/ месяц на працягу 10 месяцаў на год. Пры наяўнасці пацверджання аб тым, што Вам прадастаўляецца бясплатнае пражыванне і харчаванне, гэта сума можа быць зменшана

3 каляровыя пашпартныя фатаграфіі 35 x 40 мм на светлым фоне, зробленыя на працягу апошніх шасці месяцаў
 
Консульскі збор:
Дарослыя: 95 еўра
Асобы да 18 год: 50 еўра

Консульскі збор пры падачы заяўкі на від на жыхарства/дазвол на працу не бярэцца са:

- студэнтаў World Maritime University ў Мальмё
- студэнтаў, якія атрымалі стыпендыю для вучобы ў Швецыі ад Sida (Swedish International Development Agency) або іншай  шведскай/міжнародная арганізацыі.

Праца падчас вучобы

Калі Вы навучаецеся ва універсітэце або іншай ВНУ, Вам не патрэбна падаваць заяўку на дазвол на працу. Аднак Вы маеце права працаваць падчас тэрміну дзеяння Вашага віду на жыхарства.

Калі Вы навучаецеся ў гімназіі або вышэйшай народнай школе і ў навучальны працэс уваходзіць аплочваемая практыка, Вы можаце працаваць, але Вы павінны атрымаць дазвол на працу да таго, як практыка пачнецца. У іншых выпадках працаваць падчас вучобы нельга.

Студэнтам па абмене і студэнтам, прынятым на кароткія курсы, нельга працаваць падчас вучобы.

Суправаджальныя асобы

Муж/жонка/зарэгістраваны партнёр/грамадзянскі муж (жонка)/дзеці да 18 год заяўнікаў на від на жыхарства для вучобы ва універсітэце/аспірантуры могуць атрымаць від на жыхарства на той жа тэрмін пры ўмове, што яны могуць пацвердзіць наяўнасць дастатковых грашовых сродкаў для пражывання ў Швецыі. Суправаджальным асобам не дазваляецца працаваць, для таго каб забяспечыць сям’ю падчас знаходжання ў Швецыі.

Увага! Усе дакументы падаюцца ў двух экземплярах.

Неабходныя дакументы:

 Запоўненая Заяўка для суправаджаючых студэнтаў/дактарантаў асоб, датаваная і падпісаная, 135011

Пашпарт, а таксама копія старонкі пашпарта з асабістымі дадзенымі. Тэрмін дзеяння пашпарта павінны перавышаць тэрмін дзеяння запрошваемага віду на жыхарства па меншай меры на тры месяцы

Копія пацверджання аб залічэнні ад шведскай навучальнай установы, якое паказвае, што асноўны заяўнік будзе навучацца вочна

Медыцынская страхоўка на ўвесь перыяд знаходжання

 Пацверджанне наяўнасці дастатковых грашовых сродкаў на ўвесь запланаваны перыяд знаходжання. Для дарослых неабходна не менш за 3500 шведскіх крон на месяц, для дзяцей да 18 год – 2100 шведскіх крон на месяц

3 каляровыя пашпартныя фатаграфіі 35 x 40 мм на светлым фоне, зробленыя на працягу апошніх шасці месяцаў

Консульскі збор:
Дарослыя: 95 еўра
Асобы да 18 год: 50 еўра

Для суправаджаючых дзяцей неабходныя таксама:

Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці і яго копія

 Натарыяльна завераны дазвол ад маці/бацькі, якая/які застаецца на радзіме, на пераезд дзіцяці ў Швецыю