Від на жыхарства для навуковых даследаванняў

Да катэгорыі навуковых даследчыкаў адносяцца асобы з вышэйшай адукацыяй, якая дае доступ да навучання ў аспірантуры. Навуковым даследчыкам не патрэбны дазвол на працу для таго, каб працаваць ва універсітэце, інстытуце або на прадпрыемстве, якія нанялі даследчыка. Даследчык, які збіраеца працаваць у Швецыі больш як тры месяцы, павінны мець від на жыхарства. Для працы меньш за тры месяцы дастаткова атрымаць візу.

Заяўка на від на жыхарства падаецца ў Пасольстве Швецыі ў Мінску. Аднак рашэнне па Вашай справе будзе прымацца Міграцыйнай службай у Швецыі.

Увага! Усе дакументы падаюцца ў двух экземплярах.

Неабходныя дакументы:

o Дагавор найму для навуковага даследчыка ў Швецыі 231011. Ён павінны быць падпісаны абодвума бакамі

o Заяўка на від на жыхарства для навуковых даследчыкаў 126011

Пашпарт, а таксама копію старонкі пашпарта з асабістымі дадзенымі. Тэрмін дзеяння пашпарта павінны перавышаць тэрмін дзеяння запрошваемага віду на жыхарства па меншай меры на тры месяцы

3 каляровыя пашпартныя фатаграфіі 35 x 40 мм на светлым фоне, зробленыя на працягу апошніх шасці месяцаў

o Консульскі збор:
  Навуковыя даследчыкі: 95 еўра
  Від на жыхарства/дазвол на працу для асоб да 18 год: 50 еўра

Суправаджальныя асобы:

Ваш муж/жонка/зарэгістраваны партнёр/грамадзянскі муж (жонка)/дзеці да 18 год могуць атрымаць від на жыхарства на той жа перыяд. Яны таксама могуць атрымаць дазвол на працу, у тым выпадку, калі Ваш від на жыхарства атрыманы на больш як шэсць месяцаў.

Неабходныя дакументы:

o Копія дагавора найму асноўнага заяўніка

o Заяўка на атрыманне дазволу для суправаджальных асоб 132011

o Пашпарт, а таксама копія старонкі пашпарта з асабістымі дадзенымі. Тэрмін дзеяння пашпарта павінны перавышаць тэрмін дзеяння запрошваемага віду на жыхарства па меншай меры на тры месяцы

3 каляровыя пашпартныя фатаграфіі 35 x 40 мм на светлым фоне, зробленыя на працягу апошніх шасці месяцаў

Для суправаджаючых дзяцей неабходныя таксама:

o Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці і яго копія

o Натарыяльна завераны дазвол ад маці/бацькі, якая/які застаецца на радзіме, на пераезд дзіцяці ў Швецыю

Консульскі збор:
Дарослыя: 95 еўра
Асобы да 18 год: 50 еўра