Факты

Пасольства Швецыі ў Мінску
Музычны завулак 1/2 B
220030 Мінск

тел: +375-17-226 55 40
факс: +375-17-226 55 43
эл. пошта: ambassaden.minsk
@foreign.ministry.se

Міграцыйная служба
Аддзел дазволаў
601 70 Norrköping
Швецыя
тел: +46-771-23 52 35
факс: +46-11-10 81 55
эл. пошта: migrationsverket
@migrationsverket.se

- Анкета на атрыманне Шэнгенскай візы (шв)
- Анкета на атрыманне Шэнгенскай візы (анг)

Службовы візіт

Віза для службовага візіту адкрываецца для асоб, якія накіроўваюцца ў дзелавыя паездкі, членаў афіцыйных дэлегацый, удзельнікаў навуковых, культурных і мастацкіх мерапрыемстваў; спартсменаў; журналістаў і шафёраў.

Усе дакументы падаюцца і забіраюцца асабіста. Калі асабістая прысутнасць немагчымая, то як пры падачы, так і пры выдачы пашпартоў патрабуецца напісаная ў адвольнай форме даверанасць. За непаўналетніх дзяцей даверанасць падпісваецца бацькамі/апекунамі. Да даверанасці пры падачы прыкладаецца копія пашпарта даверанай асобы.

Неабходныя дакументы:

2 каляровыя пашпартныя фатаграфіі 35 x 40 мм на светлым фоне, зробленыя на працягу апошніх 6 месяцаў

Запоўненая анкета, датаваная і падпісаная. Для кожнай асобы, якая плануе паездку ў Швецыю, павінна, незалежна ад узросту, падавацца асобная заяўка

Пашпарт, а таксама копіі пашпарта (усіх запоўненых старонак). Тэрмін дзеяння пашпарта павінны перавышаць тэрмін дзеяння запрошваемай візы па меншай меры на тры месяцы

Медыцынская страхоўка, якая пакрывае выдаткі не менш за 30.000 еўра і дзейнічае ва ўсіх Шэнгенскіх краінах. Страхоўка таксама можа быць забяспечана бокам, які запрашае. Пры аднаразовай паездцы неабходна прадставіць страхоўку на ўвесь перыяд знаходжання. Пры шматразовых выездах дастаткова застрахаваць толькі першую паездку. Копія страхоўкі прыкладаецца да заяўкі

 Ліст з запрашэннем ад юрыдычнай асобы, які павінен змяшчаць:
- поўную назву і адрас юрыдычнай асобы, якая запрашае;
- пасведчанне аб рэгістрацыі (registreringsbevis) прадпрыемства, якое дзейнічае ў ЕС, выдадзенае на працягу апошніх 6 месяцаў;
- імя і прозвішча, дату нараджэння, грамадзянства, нумар пашпарта або асабісты нумар, перыяд і мэта плануемай паездкі, а таксама колькасць прыездаў для запрошваемай асобы;
- хто бярэ на сябе выдаткі падчас знаходжання ў Швецыі

Суправаджальная асоба павінна мець уласнае запрашэнне альбо упамінацца ў запрашэнні галоўнага заяўніка. Неабходна мець копію для кожнага заяўніка

Даведка з месца працы на фірмовым бланку з пазначэннем імя, пасады, года прыёму на працу, а таксама заробку (за тры месяцы)

Візавы збор 60 еўра аплачваецца пры падачы заяўкі

Наступныя дадатковыя дакументы неабходныя для некаторых заяўнікаў:

Для членаў афіцыйных дэлегацый:
- ліст ад адпаведнай дзяржаўнай установы ў Беларусі, які пацвярджае, што заяўнік з’яўляецца членам дэлегацыі (арыгінал);
- копія афіцыйнага запрашэння

Для прафесійных шафёраў па міжнароднай перавозцы грузаў альбо асоб:
- запрашэнне са Швецыі;
- копія міжнародных вадзіцельскіх правоў для шафёраў грузавікоў;
- копія дамовы аб трансартных перавозках паміж шведскім і беларускім бокам;
- пісьмовая просьба ад нацыянальнага аб’яднання транспатных прадпрыемстваў БАМАП з пазначэннем мэты паездак, іх працягласці і частаты

Для дзяцей да 18 год, што падарожнічаюць з абодвума бацькамі/апекунамі:
- арыгінал і копія пасведчання аб нараджэнні дзіцяці;
- даведка з месца вучобы

Для дзяцей, якія падарожнічаюць без сваіх бацькоў/апекуноў або толькі з адным з бацькоў/апекуноў:
- арыгінал і копія пасведчання аб нараджэнні дзіцяці;
- арыгінал і копія натарыяльна заверанага дазволу на паездку ў Швецыю аднаго з бацькоў/абодвух бацькоў або апекуна/абодвух апекуноў, якія застаюцца на радзіме;
- копія старонкі пашпарта з асабістымі дадзенымі бацькоў/аднаго з бацькоў/апекуна/аднаго з апекуноў;
- даведка з месца вучобы;
- копія рашэння суда аб устанаўленні апякунства

Віза для доўгага знаходжання (віза “тыпу D”)

Віза “тыпу D” –  нацыянальная віза. Гэта азначае, што яна дзейнічае выключна для знаходжання ў той Шэнгенскай краіне, якая выдала дадзены дазвол.

Віза “тыпу D” – гэта дазвол на знаходжанне больш чым 90 дзён на працягу шасці месяцаў, аднак не больш за адзін год (максімальна 365 дзён).

Асобы, чые заяўкі на візу “тыпу D” могуць быць разгледжаныя, – гэта, напрыклад, бацькі, якія наведваюць дзяцей у Швецыі і таму маюць неабходнасць знаходзіцца ў Швецыі больш за 90 дзён. Іншыя блізкія сваякі (муж/жонка/дзеці) грамадзян Швецыі, якія працуюць за мяжой і знаходзяцца ў Швецыі падчас адпачынку або часта падарожнічаюць па іншых прычынах, таксама маюць магчымасць атрымаць візу “тыпу D”. Іншыя катэгорыі, якіх тычыцца вышэйзгаданая інфармацыя, – гэта дзелавыя асобы, якія падарожнічаюць у Швецыю па важных тэрміновых справах. Дадзеная віза з’яўляецца шматразовай.

Візавы збор, тэрмін разгляду і дакументы, якія павінны прыкладацца да заяўкі, – тыя самыя, што і для заяўкі на кароткае знаходжанне.