Заяўка на дазвол на працу

Са снежня 2008 года пачалі дзейнічаць новыя правілы ў адносінах працоўнай міграцыі для аблягчэння работадаўцам у Швецыі найму працоўнай сілы з краін, якія не ўваходзяць у ЕС/ЕЕС. Зыходным пунктам з’яўляецца тое, што кожны асобны работадаўца вырашае, ці можа быць нанята на працу асоба з так званай трэцяй краіны.

Асобы, якія жадаюць працаваць у Швецыі на шведскім прадпрыемстве ў якасці артыстаў, спартсменаў або трэнераў, а таксма au-pair, павінны мець дазвол на працу. Тыя, хто жадаюць працаваць больш за тры месяцы, павінны таксама атрымаць від на жыхарства.  Для працы менш за тры месяцы неабходна віза і дазвол на працу. Дазволы павінны быць атрыманы і ўнесены ў пашпарт да ўезду ў краіну.

Заяўку на від на жыхарства і дазвол на працу прасцей за ўсё зрабіць у электронным выглядзе праз сайт Міграцыйнай службы. Заяўку на дазвол на працу можна таксама падаць у Пасольстве Швецыі ў Мінску. Аднак рашэнне па Вашай справе будзе прымацца Міграцыйнай службай у Швецыі. Час разгяду заяўкі  – прыкладна 8 тыдняў.

- дазвол на працу 195 еўра
- дазвол на знаходжанне для візіту, міжнароднага абмену, au-pair, спартсменаў, практыкантаў, вучобы 95 еўра
- працягненне дазволу на працу ў межах той жа прафесіі альбо ў таго ж работадаўцы 95 еўра
- дазвол для сваякоў тых, хто падаў (альбо ўжо атрымаў) часовы дазвол на працу 95 еўра
- дзеці да 18 год 50 еўра

Увага! Усе дакументы падаюцца ў двух экземплярах

Насупныя дакументы неабходныя для атрымання дазволу на працу:

3 каляровыя пашпартныя фатаграфіі 35 x 40 мм на светлым фоне, зробленыя на працягу апошніх шасці месяцаў 

 Запоўненая Анкета – заяўка на дазвол на працу для асоб, якія знаходзяцца за межамі Швецыі
 
Запрашэнне на працу. Запаўняецца работадаўцам, які павінны адправіць яго Вам. Запрашэнне прыкладваецца да анкеты. Ваш работадаўца павінны гарантаваць Вам заробак, страхоўку і іншыя ўмовы найму, якія адпавядаюць па меншай меры калектыўнаму пагадненню або існуючай у Швецыі практыцы для дадзенай прафесіі або галіны. Вам таксама павінны забяспечыць жыллё ў Швецыі
 
Пашпарт, а таксама копія старонкі пашпарта з асабістымі дадзенымі. Тэрмін дзеяння пашпарта павінны перавышаць тэрмін дзеяння запрошваемага дазволу на працу па меншай меры на тры месяцы

Консульскі збор

Дазвол на працу для артыстаў

Спевакі, музыканты, танцоры, артысты цырка і суправаджаючныя тэхнічныя работнікі адносяцца да дадзеная катэгорыі, для якой патрэбны дазвол на працу.

Артысты, якія часова ўдзельнічаюць у радыё- або тэлеперадачах Sveriges Radio AB, Sveriges Television AB Sveriges, Utbildningsradio AB або Nordisk Television AB, з’яўляюцца выключэннем з патрабавання аб дазволе на працу.

Артыстам, тэхнічным работнікам і іншаму персаналу, які іх суправаджае і будзе часова працаваць у Швецыі не больш за чатырнаццаць дзён на працягу дванаццаці месяцаў, дазвол на працу не патрэбны. Перадумовай з’яўляецца наяўнасць запрашэння ад прызнанага арганізатара, які зарэгістраваны ў Міграцыйнай службе.

Заяўка павінна дапаўняцца наступнымі дакументамі:

Запрашэнне на працу

Кантракт з арганізатарам у Швецыі, які павінны быць падпісаны абодвума бакамі

Ваш работадаўца павінны адправіць запрашэнне на працу і кантракт Вам. Яны павінны прыкладацца да заяўкі

Дазвол на працу для спартсменаў і трэнераў

Толькі прафесійныя спартсмены/трэнеры могуць атрымаць дазвол на працу

Заяўка павінна быць дапоўнена наступнай інфармацыяй:

 Работадаўца – клуб – павінны гарантаваць Вам заробак не менш за 13 900 шведскіх крон на месяц без выліку падаткаў.
 Вы павінны мець намер пакінуць Швецыю па заканчэнні дзеяння кантракта

Выключэнне: Прафесійны спартсмен або функцыянер можа наведаць Швецыю для ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах на тэрмін не больш за тры месяцы на працягу года без дазволу на працу.

Выключэнне: Прафесійны спартсмен або функцыянер можа наведаць Швецыю для ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах на тэрмін не больш за тры месяцы на працягу года без дазволу на працу.

Дазвол на працу для au-pair

Вам павінна быць паміж 18 і 30 гадамі і Вы павінны мець выразны інтарэс да або карысць ад вывучэння шведскай мовы. Мэтай знаходжання ў Швецыі павінна быць набыццё міжнароднага вопыту і магчымасцяў вывучаць мову і культуру краіны.

Заяўка павінна дапаўняцца наступнымі дакументамі:

Анкета для au-pair

 Пісьмовае запрашэнне ад сям’і ў Швецыі. З яго павінна быць ясна, што Вы будзеце працаваць па доме не больш за 25 гадзін на тыдзень, што Вам гарантаваныя бясплатны пакой і харчаванне, а таксама заробак не менш за 3500 крон на месяц
 
Personbevis (выпіска з рэестра ўліку насельніцтва Швецыі) рэферэнта

Даведка з навучальнай установы аб тым, што Вы залічаны на курсы па вывучэнню шведскай мовы

Дазвол на працу для сезонных рабочых (збор вырашчаных ягад і фруктаў)

Чакаецца новая інфармацыя

Дазвол на працу для зборшчыкаў лясных ягад (дзікарослых ягад)

Чакаецца новая інфармацыя

Суправаджальныя асобы

Муж/жонка/зарэгістраваны партнёр/грамадзянскі муж (жонка)/дзеці да 18 год таго, хто атрымаў дазвол на працу, могуць атрымаць від на жыхарства на той жа перыяд, што і дазвол на працу асноўнага заяўніка. Муж/жонка/зарэгістраваны партнёр/грамадзянскі муж (жонка) таксама могуць атрымаць дазвол на працу без неабходнасці прад’яўляць запрашэнне на працу у тым выпадку, калі асноўны заяўнік атрымаў від на жыхарства больш як на шэсць месяцаў.

Заяўка павінна падавацца ў двух экземплярах і дапаўняцца наступнымі дакументамі:

Заяўка на атрыманне дазволу для членаў сям’і наёмных работнікаў/навуковых даследчыкаў/спартсменаў/прыватных прадпрымальнікаў
 
Копія запрашэння на працу асноўнага заяўніка/ліст ад работадаўцы з пазначэннем імя суправаджальнай асобы

Копія пасведчання аб заключэнні шлюбу

Копія пашпарта; старонкі з асабістымі дадзенымі

 Для дзяцей да 18 год патрабуецца:
- арыгінал і копія Пасведчання аб нараджэнні
- а таксама арыгінал і копія натарыяльна заверанага дазволу ад маці/бацькі, якая/які застаецца на радзіме, на выезд дзіцяці ў Швецыю