Візавая інфармацыя

Спіс неабходных дакументаў для атрымання візы, у залежнасці ад мэты візіту, можна знайсці ніжэй:

УВАГА!

Новыя патрабаванні да фатаграфій 

Фатаграфіі павінны быць каляровыя, зробленыя на працягу апошніх 6 месяцаў, памерам 35х40 мм для ўсіх заяўнікаў, уключаючы непаўналетніх дзяцей.

·        Здымак на белым аднародным фоне, нескажаная колераперадача;

·        Ракурс здымкі – у фас, не дапускаюцца павароты і нахілы галавы, кірунак погляду – на камеру;

·        Твар цалкам адкрыты, вочы не закрыты аправай акуляраў і валасамі;

·        Акуляры без прыцемненых лінз, на твары не павінна быць блікаў ад крыніц асвятлення альбо ценяў. Па магчымасці, не рабіце здымкаў у аклярах з масіўнай аправай. Аправа акуляраў не павінна перакрываць вачэй. Пазбягайце эфекту чырвонай зрэнкі;

·        Здымак без галаўнога ўбору (калі нашэнне галаўнога ўбору абумоўлена правіламі Вашых рэлігійных перакананняхў, прасачыце за тым, каб твар на здымку быў цалкам адкрыты);

·        Якасны друк з высокай выразнасцю выявы.

Фатаграфіі, якія не адпавядаюць дадзеным патрабаванням, не прымаюцца