Шведскі гандлёвы савет (Swedish Trade Council) ў Літве дапамагае тым шведскім прадпрыемствам, якія хочуць усталявацца ў Беларусі ці пашырыць сваю дзейнасць на Беларусь. Дзейнасць офіса ў Вільні з 2007 года распаўсюджваецца і на беларускі рынак. Шведскі гандлёвы савет акажа вам дапамогу на любой стадыі планаванага супрацоўніцтва з Беларуссю: ад вырашэння першапачатковых пытанняў да практычнай дапамогі па ўсталяванні вашага прадпрыемства. Шведскі гандлёвы савет, у рамках кансультатыўнай дзейнасці, дапамагае шведскім прадпрыемствам у аналітычнай і практычнай працы перад, падчас і пасля ўсталявання ў Беларусі.
Агенцтва па інвестыцыях у шведскую эканоміку (Invest in Sweden Agency, ISA)
Шведскі фонд (Swedfund) прадстаўляе рызыковы капітал і інфармацыю для інвестараў, у тым ліку ва Усходняй Еўропе. Інвеставанне ажыццяўляецца супольна са стратэгічнымі партнёрамі – у першую чаргу, шведскімі прадпрыемствамі, якія імкнуцца выйсці на новы рынак ці пашырыць поле дзейнасці.
Шведскія гандлёвы палаты – гэта рэгіянальныя прамысловыя арганізацыі, адкрытыя для любых прадпрыемстваў. Галоўная задача гандлёвых палат – спрыяць стварэнню добрых умоў для прамысловасці ва ўласным рэгіёне з мэтай яе развіцця і пашырэння гандлю з іншымі краінамі.