Факты

Анкеты
Тут вы зможаце знайсці анкеты. Для таго, каб азнаёміцца са зместам анкеты і запоўніць яе, вам неабходна ўсталяваць на сваім кампутары Adobe Acrobat Reader 4.0 альбо яго больш познюю версію. Усе анкеты адкрываюцца ў новым акенцы. Анкеты даступныя на англійскай мове.
> www.adobe.com

Дазвол на працу і від на жыхарства

  • Нацыянальны пашпарт (сапраўдны як мінімум тры месяцы з моманту заканчэння дзеяння запрошваемага дазволу на працу і віда на жыхарства);

  • запрашэнне на працу Offer of emplyment ў Швецыю ў 2-х экзэмплярах з указаннем штомесячнага заробку (не менш за 13000 шведскіх крон) і ўмоў пражывання;

  • анкета для атрымання дазволу на працу і віда на жыхарства Application by Employees for у двух экзэмплярах, запоўненая на англійскай або шведскай мовах;

  • ксеракопіі старонак пашпарта, якія змяшчаюць якія-небудзь адзнакі, пячаткі, штампы, акрамя мытных адзнак, а таксама старонкі з фатаграфіяй у двух экзэмплярах;

  • тры фатаграфіі памерам 3,5х4,0 см, зробленыя на пряцягу апошніх 6 месяцаў;

  • консульскі збор пры звяртанні па дазвол на працу і від на жыхарства складае 110 EURO.

Суправаджальныя асобы:

Муж/жонка або партнёр, а таксама непаўналетнія дзеці, якія суправаджаюць асобу, што атрымала дазвол на працу, могуць атрымаць часовы від на жыхарства на той самы тэрмін, што і асноўны заяўнік. Муж/жонка або партнёр могуць таксама атрымаць дазвол на працу без прадстаўлення ліста ад работадаўцы, калі асноўны заяўнік атрымаў дазвол на працу тэрмінам не менш за 6 месяцаў.

Неабходныя дакументы:

  • запоўненыя (на шведскай або англійскай мовах) і падпісаныя бланкі анкет для суправаджальных асоб Application by co-applicants;

  • копія запрашэння асноўнага заяўніка з пазначэннем прозвішча суправаджальных асоб;

  • пашпарт і копіі ўсіх запоўненых старонак пашпарта, акрамя мытных адзнак, суправаджальнай асобы;

  • пасведчанне аб шлюбе (для сужэнцаў);

  • тры каляровыя фатаграфіі 3,5х4,0 см, зробленыя на працягу апошніх 6 месяцаў;

  • консульскі збор – 110 EURO (для непаўналетніх – 55 EURO)

Усе дакументы падаюцца ў двух экзэмплярах

Для дзяцей да 18 гадоў, якія едуць з бацькамі:

  • арыгінал і копію пасведчання аб нараджэнні;

  • даведку з месца навучання для студэнтаў і школьнікаў.

Для дзяцей да 18 гадоў, якія едуць без бацькоў/з адным з бацькоў або афіцыйным апекуном, неабходна прадставіць:

  • арыгінал і копію пасведчання аб нараджэнні дзіцяці;

  • арыгінал і копію натарыяльна заверанай згоды бацькоў/аднаго з бацькоў або афіцыйнага апекуна на выезд дзіцяці за мяжу;

  • копію старонкі (з асабістымі дадзенымі ўладальніка) ўнутранага  пашпарта бацькоў/аднаго з  бацькоў або афіцыйнага апекуна;

  • копію ўсіх запоўненых старонак пашпарта дзіцяці;

  • даведку з месца навучання для студэнтаў і школьнікаў.

Усе дакументы падаюцца ў двух экзэмплярах.

Дазвол на працу для артыстаў

Да катэгорыі артыстаў адносяцца спевакі, музыканты, танцоры і артысты цырка. Суправаджальны тэхнічны персанал і адміністратары гастрольных груп таксама павінны афармляць дазвол на працу. Артыстам, якія заключылі кароткатэрміновыя кантракты на выступленне са Шведскай адыёвяшчальнай карпарацыяй (Swedish Broadcasting Corporation), Шведскай тэлевізійнай кампаніяй (Swedish Television Company), Шведскай адукацыйнай радыёвяшчальнай кампаніяй (Swedish Educational Broadcasting Company) и Скандынаўскай телевізійнай кампаніяй (Nordic Television Company), дазвол на працу не патрэбны. Артыстам, тэхнічнаму персаналу і адміністратарам гастрольных груп, якія заключылі кароткатэрміновыя кантракты з арганізацыямі, пералічанымі на сайце www.migrationsverket.se у раздзеле "Work permits-Performing artists" на тэрмін не больш за 14 дзён на працягу 12 месяцаў, дазвол на працу не патрэбны. Аднак вам неабходна мець пры сабе запрашэнне ад гэтых арганізацый. Вы павінны прадставіць кантракт, заключаны і падпісаны вамі з прадстаўнікамі шведскага боку, які арганізуе ваша выступленне. Неабходна мець пісьмовую прапанову на працу ў Швецыю.  Існуе спецыяльны бланк для запрашэння на працу, які ваш работадаўца можа знайсці на вэб-сайце Упраўлення рынку працы AMS (Arbetsmarknadsstyrelsen) www.ams.se. Ваш работадаўца павінен пераслаць вам запоўнены бланк пасля таго, як прапанова працоўнага месца ў Швецыі будзе ўхвалена адпаведнай рэгіянальнай дзяржаўнай камісіяй па пытаннях рынку працы. Гэты бланк павінен быць прыкладзены пры падачы вамі заявы на атрыманне віда на жыхарства і дазволу на працу. Дата і месца вашага выступлення павінны быць пазначаны ў вашым кантракце або ў бланку прапановы на працу ў Швецыі. Ваш работадаўца павінен гарантаваць вам ганарар, страхавую абарону, а таксама іншыя ўмовы працы як мінімум на ўзроўні калектыўнага працоўнага пагаднення або існуючай у Швецыі практыкі ў рамках адпаведнай прафесіі або галіны.

Акрамя гэтага, вы павінны прадставіць дакументы, пералічаныя вышэй   (гл. Спіс неабходных дакументаў)

Дазвол на працу для аспірантаў і навуковых супрацоўнікаў

Да анкеты на дазвол на працу прыкладаецца ліст ад навуковай установы, якая запрашае вас для навуковай дзейнасці. У лісце павінна быць ясна пазначана, на якой падставе вы будзеце атрымліваць узнагароджанне ў перыяд вашай працы. Ваш работадаўца павінен гарантаваць вам заробак, страхавую абарону, а таксама іншыя ўмовы працы як мінімум на ўзроўні калектыўнага працоўнага пагаднення або існуючай у Швецыі практыкі ў рамках адпаведнай прафесіі або галіны. У Швецыі вам павінна быць забяспечана жыллё.

Дазвол на працу не патрабуецца для вучоных або выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў, запрошаных у Швецыю навуковай установай для чытання лекцый і выкладання на тэрмін да трох месяцаў на працягу аднаго года. У гэтым выпадку дастаткова атрымаць звычайную візу.

Дазвол на працу AU PAIR і від на жыхарства

 

Для працы па праграме "au pair" у Швецыі неабходна атрымаць від на жыхарства і дазвол на працу. Асноўнай мэтай паездкі ў Швецыю павінна быць набыццё міжнароднага досведу і магчымасць вывучаць шведскую мову і культуру. Дазвол на працу ў якасці "au pair" выдаецца асобам ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў.

 

СПІС НЕАБХОДНЫХ ДАКУМЕНТАЎ

 

·         нацыянальны пашпарт (сапраўдны як мінімум тры месяцы з моманту заканчэння дзеяння запрошваемага дазволу на працу і віда на жыхарства);

 

·         запрашэнне на працу ў Швецыю ў 2-х экзэмплярах з пазначэннем абавязкаў, колькасці працоўных гадзін (не больш як 25 гадзін на тыдзень), штомесячнага заробку (не менш як 3500 шведскіх крон) і ўмоў пражывання;

 

 

·         PERSONBEVIS - копія выпіскі з рэестра ўліку насельніцтва Швецыі (з пазначэннем поўнага складу сям'і), якую бок, які запрашае, можа атрымаць у мясцовай падатковай установе (сапрадна на працягу 3-х месяцаў з моманту выдачы) у двух экзэмплярах;

 

 

·         анкета для атрымання дазволу на працу і віда на жыхарства Application by AU PAIR у двух экзэмплярах, запоўненая на англійскай або шведскай мовах;

 

 

·         ксеракопіі ўсіх запоўненых старонак пашпарта, акрамя мытных адзнак, а таксама старонкі з фатаграфіяй у двух экзэмплярах;

 

 

·         пісьмовае пацверджанне таго, што вы прыняты на курсы шведскай мовы ў двух экзэмплярах;

 

 

·         тры фатаграфіі 3,5х4,0 см, зробленыя на працягу апошніх 6 месяцаў;

 

·         консульскі збор складае 110 EURO.