Факты

Анкеты
Тут вы зможаце знайсці анкеты. Для таго, каб азнаёміцца са зместам анкеты і запоўніць яе, вам неабходна ўсталяваць на сваім кампутары Adobe Acrobat Reader 4.0 альбо яго больш познюю версію. Усе анкеты адкрываюцца ў новым акенцы. Анкеты даступныя на англійскай мове.
> www.adobe.com

Дазвол на навучанне і від на жыхарства

Від на жыхарства для студэнтаў гімназій і вышэйшых навучальных устаноў.

Калі вы плануеце навучацца ў Швецыі больш за тры месяцы, вам неабходна атрымаць від на жыхарства для студэнтаў. На тэрмін навучання менш за тры месяцы дастаткова атрымаць візу. У гэтым выпадку вам неабходна запоўніць спецыяльную анкету для студэнтаў. Ваша заява будзе накіравана ў Міграцыйную службу Швецыі на разгляд.

Увага!

Студэнты, прынятыя на навучанне ў адукацыйныя ўстановы Швецыі, павінны падаваць заявы на від на жыхарства асабіста.

Студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, пры падачы дакументаў і афармленні візы або віда на жыхарства, неабходна мець медыцынскую страхоўку на ўвесь перыяд знаходжання, у выпадку калі курс навучання не перавышае 1 год. Гэта правіла не распаўсюджваецца на студэнтаў, якія праходзяць курс навучання ў сярэдніх навучальных установах.

Усе дакументы падаюцца ў двух экзэмплярах.

  • Нацыянальны пашпарт (сапраўдны як мінімум тры месяцы з моманту заканчэння дзеяння запрошваемага дазволу на працу і віда на жыхарства);

  • пацверджанне ад навучальнай установы Letter of admissions пра залічэнне на вочнае аддзяленне з пазначэннем перыяду навучання, прадмета вывучэння і ўмоў пражывання;

  • пацверджанне наяўнасці фінансавых сродкаў для пражывання ў Швецыі на працягу ўсяго перыяду навучання (з разліку 7300 шведскіх крон у месяц – выпіска з банкаўскага рахунка заяўніка альбо  ліст аб прадстаўленні стыпендыі;

  • пры наяўнасці пацверджання аб тым, што вам прадстаўляецца бясплатнае пражыванне і харчаванне, гэта сума можа быць зменшана;

  • анкета для атрымання дазволу на працу і віда на жыхарства Application by Students and Doctoral Students, запоўненая на англійскай або шведскай мовах;

  • ксеракопіі ўсіх запоўненых старонак пашпарта, акрамя мытных адзнак, а таксама старонкі з фатаграфіяй;

  • тры фатаграфіі памерам 3,5х4,0 см (здымкі не больш як 6-месячнай даўнасці);

  • асобам, якія не з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі, неабходна мець копію рэгістрацыі ў Беларусі, сапраўдную на працягу як мінімум трох месяцаў з моманту запланаванага вяртання са Швецыі.

  • консульскі збор складае 110 EURO.

Консульскі збор не бярэцца:

- са студэнтаў World Maritime University ў Мальмё;
- са студэнтаў, якія атрымалі стыпендыю на навучанне ад Tempus, Tacis, Агенцтва па міжнародным супрацоўніцтве ў галіне развіцця (SIDA) або Шведскага інстытута (Svenska Institutet).