Прадстаўнікі дэлегацыі возьмуць удзел у выставе-кірмашы “Белтэкслегпрам 2009”, у рамках якой правядуць семінар для беларускіх фірм і прадпрыемстваў, зацікаўленых у шведскім і еўрапейскім рынку. Мэта семінара – распавесці пра тое, якія паслугі аказваюць гэтыя дзве арганізацыі, а таксама тое, якім чынам экспарцёры могуць атрымаць інфармацыю пра патрабаванні і правілы ў галіне гандлю тэкстыльнымі таварамі на еўрапейскім рынку, а таксама інфармацыю пра шведскі рынак. Падчас візіту дэлегацыя таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан’юнктуры цэн пры Міністэрстве замежных спраў Беларусі, а таксама з прадстаўнікамі Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
“Open Trade Gate Sweden” – універсальны центр для экспарцёраў, зацікаўленых у выхадзе на шведскі рынак. Мэтай цэнтра з’яўляецца садзейнічанне экспарту і павелічэнне яго колькасці з краін, што развіваюцца, у Швецыю. “Open Trade Gate Sweden” дае інфармацыю пра гандлёвыя правілы і патрабаванні, а таксама аказвае дапамогу фірмам, распаўсюджваючы кантактную інфармацыю і арганізуючы за мяжой семінары, прысвечаныя экспарту ў Швецыю.
Шведская гандлёвая палата – гэта недзяржаўная арганізацыя, заснаваная на добраахвотным членстве. У межах “Праграмы па стымуляванні гандлю” Шведская гандлёвая палата забяспечвае кантактамі, ведамі і магчымасцямі экспарцёраў з краін, што развіваюцца. Гэта праграма была падрыхтаваная пры ўдзеле СІДА (Шведскага міжнароднага агенцтва па супрацоўніцтве). Мэта праграмы – усталяванне бізнес-кантактаў, распаўсюджванне інфармацыі пра шведскі рынак і арганізацыя трэнінгаў для стымулявання экспарту з краін, што развіваюцца.