Мерапрыемства з’яўляецца складанай часткай доўгатэрміновага праекту, распачатага напрыканцы 2008 года, які арыентаваны на развіццё супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Еўрапейскім Саюзам па чатыром асноўным накірункам: энергетыка, транспарт, ахова навакольнага асяроддзя, а таксама навучная і адукацыйная сферы. Праект дапамагае спецыялістам з Беларусі пазнаёміцца з функцыянаваннем інстытутаў Еўрасаюза у Бруселі, а таксама вучыцца еўрапейскаму вопыту на мерапрыемствах, якія арганізуюцца ў Мінску.Асноўнай мэтай круглага стала, які адбудзецца на наступным тыдні, будзе з’яўляецца абмен вопытам дзейнасці інстытутаў і арганізацый з Еўрасаюза і Беларусі ў галіне энергетыкі. Таксама будуць абмяркоўвацца магчымасці далейшага пашырэння супрацоўніцтва паміж ЕС і Беларусcю. Праграма мерапрыемства складаецца з дакладаў і дыскусій наконт стандартаў ў галіне ядзернай бяспекі, магчымасцей прыватных інвестыцый у энергетычны сектар, развіцця альтэрнатыўных крыніц энергіі і шмат іншае.У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі улады, камерцыйных устаноў і грамадзянскай супольнасці Беларусі, а таксама эксперты з Еўрасаюза.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў круглага стала выступяць Кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрапейскай Камісіі ў Беларусі Жан-Эрык Хальцапфель і Пасол Швецыі ў Мінску Стэфан Эрыксан.
Мерапрыемства пачнецца а дзевятай гадзіне раніцы ў панядзелак 8 чэрвеня ў гатэлі “Crown Plaza” у Мінску.