Пасол Швецыі Стэфан Эрыксан, а таксама Начальнік Галоўнага ўпраўлення Еўропы Аляксей Скрыпко звярнуліся з прамовамі да звыш за 400 гасцей, што сабраліся ва ўнутраным двары Пасольства. На прыёме панаваў добры настрой, дзякуючы як смачнай ежы і напоям, так і прыемнай музыцы Паўла Аракеляна і яго сяброў з джазавага гурта "Outsiders".