Пасольства Швецыі ў Мінску пры падтрымцы Шведскага інстытута і Дзяржаўнага савета па культуры Швецыі, сумесна з беларускімі партнёрамі (Міністэрства культуры РБ, Беларуская дзяржаўная філармонія, кінатэатр “Цэнтральны”, Магілёўскае дзяржаўнае прадпрыемства “Кінавідэапракат”, “Тэатр-студыя імя Е. Міровіча”, Гарадскі дом культуры (Пінск), Палескі драматычны тэатр (Пінск), Баранавічская гарадская цэнтральная бібліятэка імя В. П. Таўлая) праводзяць з 20 траўня па 17 чэрвеня 2009 года традыцыйныя Дні культуры Швецыі, прысвечаныя Нацыянальнаму Дню Швецыі (Дню Шведскага сцяга), якія адбудуцца ў Беларусі ўжо ў восьмы раз.
Сёлета культурныя мерапрыемствы будуць правадзіцца па трох напрамках: літаратура, музыка і кіно.
У праграму Шведска-беларускіх літаратурных дзён уваходзяць наступныя мерапрыемствы:
• Прэзентацыя першай беларускамоўнай кнігі вядомага мастака, паэта, драматурга, празаіка, журналіста і перакладчыка Дзмітрыя Плакса “Трыццаць тэкстаў” адкрывае Дні культуры. Музычнае афармленне - беларускі гурт Драм Экстазі.
• Шведска-беларускія літаратурна-музычныя вечарыны ў Мінску і Пінску, конкурс юнацкай паэзіі ў Пінску, а таксама літаратурную сустрэчу ў Баранавічах, у якіх прымуць удзел сучасныя шведскія і беларускія пісьменнікі і паэты Мікаэль Ніэмі, Валерыя Кустава, Петэр Фроберг Ідлінг, Улінэ Сціг, Аніка Нурлін, Андрэас Матсан, Людміла Рублеўская, Дзмітры Плакс, а таксама Анатоль Вярцінскі, Андрэй Хадановіч і Алесь Разанаў.
Мерапрыемствы пройдуць:20 траўня ў 19:00. Прэзентацыя кнігі Дзмітрыя Плакса “Трыццаць тэкстаў”: Мінск, Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а);21 траўня ў 18:30. Літаратурна-музычная вечарына: Мінск, “Тэатр-студыя імя Е. Міровіча” (пр-т Незалежнасці, 81). Вядучы – Андрэй Хадановіч;22 траўня ў 10:30. Літаратурная сустрэча: Баранавічы, Баранавічская цэнтральная гарадская бібліятэка імя В. П. Таўлая (вул. Леніна, 51, 53); 22 траўня. Конкурс юнацкай паэзіі (1-ы тур) у 17:30 і Літаратурна-музычная вечарына ў 18:30: Пінск, Гарадскі дом культуры (пл. Леніна, 7); 23 траўня. Конкурс юнацкай паэзіі (2-і тур) у 17:30 і Літаратурна-музычная вечарына ў 18:30: Пінск, Палескі драматычны тэатр (вул. В. Харужай, 10).
Музычная частка Дзён культуры Швецыі прапануе канцэрт зоркі скандынаўскага фры-джаза, саксафаніста Матса Густафсана, які адбудзецца 5 чэрвеня 2009 года ў 19:00 у Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі (пр-т Незалежнасці, 50). У канцэрце таксама прыме ўдзел вядомы беларускі джазавы саксафаніст Павел Аракелян і гурт “The Outsiders”.
Фестываль сучаснага шведскага кіно пройдзе з 8 па 17 чэрвеня ў Мінску і Магілёве. У рамках кінафестывалю беларускія кінааматары змогуць убачыць чатыры мастацкія фільмы:
“Вечныя імгненні Марыі Ларсан” (драма класіка сусветнага кінематографа рэжысёра Яна Труэля): 8 чэрвеня ў 19:00. Мінск, к-тр “Цэнтральны” (пр-т Незалежнасці, 13).Сусветна вядомы шведскі рэжысёр Ян Труэль і яго дачка Яхана Труэль будуць прысутнічаць на дэманстрацыі фільма.
“Воўк” (драматычная гісторыя пра мараль, чалавека і прыроду рэжысёра Даніэля Альфрэдсана):9 чэрвеня ў 19:00. Мінск, к-тр “Цэнтральны” (пр-т Незалежнасці, 13);17 чэрвеня ў 18.00. Магілёў, к-тр “Ветразь” (вул. Астроўскага, 1).
“Кароль пінг-понга” (драма рэжысёра Енса Ёнсана):11 чэрвеня ў 19:00. Мінск, к-тр “Цэнтральны” (пр-т Незалежнасці, 13);16 чэрвеня ў 16:00. Магілёў, к-тр “Радзіма” (вул. Ленінская, 47).
“Па найвышэйшай волі” (меладрама рэжысёра Аміра Чамдзіна):12 чэрвеня ў 19:00. Мінск, к-тр “Цэнтральны” (пр. Незалежнасці, 13).
Інфармацыйнымі спонсарамі Дзён культуры Швецыі 2009 з’яўляюцца: Беларускі партал Tut.by, інтэрнет-партал Open.by, газеты “Комсомольская правда в Белоруссии” і “Аргументы и Факты”, гарадскі часопіс “Where Minsk”, радыё “Мелодии Века”.
Будзем радыя вітаць Вас на Днях культуры Швецыі ў Беларусі 2009!