Навіны

Apr 23 2009

У Мінску з візітам шведская бізнес-дэлегацыя

Timber industry. Photo: www.imagebank.sweden.se © Patrick Trägårdh
22-24 красавіка Беларусь і Мінск наведае Саветнік па пытаннях гандлю Міністэрства замежных спраў Швецыі Андэрш Анлід. Яго суправаджае вялікая дэлегацыя, якая складаецца з прадстаўнікоў шведскіх эканамічных колаў. Візіт арганізаваны шведскім Міністэрствам замежных спраў у супрацоўніцтве з Экспартным саветам Швецыі.

Падчас свайго візіту ў Мінск Андэрс Анлід збіраецца правесці сустрэчы, сярод іншага, з Міністэрствам замежных спраў РБ і Міністэрствам эканомікі РБ, а 23 красавіка адбудзецца шведска-беларускі бізнес-семінар у беларускай Гандлёвай палаце. Шведскія прадпрыемствы збіраюцца таксама правесці сустрэчы з патэнцыяльнымі бізнес-партнёрамі і наведаць шведска-беларускае прадпрыемства Bahco Bisov, а таксама TietoEnator. Гэты візіт у Беларусь – першы візіт падобнага кшталту з 2004 года.

Чытайце больш падрабязную інфармацыю ў прэзентацыі справа.

Больш навінаў